Праектаванне і пошукі
ААТ «Гіпрасувязь» аказвае поўны комплекс паслуг – ад распрацоўкі прадпраектнай дакументацыі, праектавання аб'ектаў і ліній электрасувязі, у тым ліку спадарожных архітэктурна-будаўнічых рашэнняў, да складання каштарыснай дакументацыі для вызначэння кошту будаўніцтва на распрацаваную праектную дакументацыю.
Наша арганізацыя мае атэстаты адпаведнасці на выкананне функцый генеральнага праекціроўшчыка, правядзенне інжынерна-геадэзічных пошукаў, распрацоўку праектнай дакументацыі для аб'ектаў 1–4-га класаў складанасці. На прадпрыемстве дзейнічае сістэма менеджменту якасці праектных і пошукавых работ, якая адпавядае патрабаванням СТБ ISO 9001-2015.
Для кантролю жыццёвага цыкла праектнай дакументацыі на прадпрыемстве ўкаранёна сістэма электроннага тэхнічнага дакументазвароту VitroCAD. Яна забяспечвае падтрымку стандарту BS 1192 па стварэнні асяроддзя агульных дадзеных (ААД) для BIM-праектавання і адпаведнасць міждзяржаўным стандартам ДАСТ 19, ДАСТ 34, ДАСТ 21.
Сістэма прызначана для аўтаматызацыі і кантролю працэсаў праектавання. Акрамя таго, яна інтэграваная з CAD-сістэмамі і пакетам Microsoft Office.
Сістэма VitroCAD закліканая аптымізаваць працу ГІПаў і праекціроўшчыкаў, а таксама павялічыць прадукцыйнасць працы на прадпрыемстве ў цэлым.
У мэтах удасканалення якасці выконваемых работ просім Вас запоўніць анкету.