Транспартныя сеткі электрасувязі
Выконваем комплекснае праектаванне аб'ектаў:
- лічбавых тэлекамунікацыйных сетак рознага прызначэння і размеркавальных сетак тэлерадыёвяшчання;
- лінейна-кабельных збудаванняў;
- структураваных кабельных сістэм;
- цэнтраў і вузлоў камутацыі;
- сістэм перадачы інфармацыі;
- сістэм кіравання сеткамі;
- мультысэрвісных сетак;
- пасіўных аптычных сетак;
- камп'ютэрных сетак;
- цэнтраў апрацоўкі дадзеных;
- ліній падачы праграм ТБ і РВ.
ААТ «Гіпрасувязь» ажыццяўляе:
- перадпраектныя абследаванні;
- збор зыходных дадзеных па аб'екце;
- аналіз рынку тэлекамунікацыйных паслуг;
- распрацоўку тэхнічных прапаноў, канцэпцый развіцця і пабудовы сетак і аператараў;
- распрацоўку праектаў рэканструкцыі і тэхнічнага пераўзбраення існуючых аб'ектаў сувязі;
- распрацоўку праектаў на асобныя элементы транспартных сетак сувязі (лініі, вузлы, сістэмы перадачы, сістэмы камутацыі, сістэмы кіравання сеткамі);
- распрацоўку тэхнічных прапаноў па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі;
- тэхніка-эканамічныя разлікі.
Распрацаваныя ААТ «Гіпрасувязь» праекты транспартных сетак электрасувязі і кабельных ліній сувязі забяспечваюць:
- аптымальныя сістэмна-тэхнічныя рашэнні;
- укараненне сучасных тэлекамунікацыйных тэхналогій;
- шырокі спектр сучасных паслуг сувязі;
- адаптацыю праектаваных аб'ектаў да адміністрацыйна-вытворчай структуры;
- поўную адпаведнасць дзеючым нарматыўным дакументам.