Архітэктурна-будаўнічыя рашэнні
ААТ «Гіпрасувязь» ажыццяўляе:
- архітэктурна-будаўнічае праектаванне будынкаў і збудаванняў I і II узроўняў адказнасці любой складанасці;
- праекты рэканструкцый;
- праекты ўзмацнення будаўнічых канструкцый.
ААТ «Гіпрасувязь» выконвае архітэктурна-будаўнічае праектаванне:
- аб'ектаў радыёсувязі і тэлерадыёвяшчання;
- будынкаў і збудаванняў.
Рэалізуючы праекты для любых прыродна-кліматычных раёнаў, нашы спецыялісты падыходзяць да працы прафесійна. Дзякуючы выкарыстанню ў практыцы разлікаў канструкцый будынкаў і збудаванняў найноўшага праграмнага забеспячэння заказчыку прадастаўляецца візуалізацыя праектаў.
Тэхнічнае абсталяванне ААТ «Гіпрасувязь» адказвае сучасным патрабаванням і дазваляе ажыццяўляць поўны цыкл распрацоўкі і выпуску праектнай дакументацыі.