«Беларусфільм» прадстаўляе фільм «На другім беразе»
22.08.2023
Карціна прысвечана жыццю насельніцтва Заходняй Беларусі, далучанай да Польшчы згодна з Рыжскай мірнай дамовай у 1921 годзе.
1925 год. Галоўны герой, малады беларус Павел, жыве са сваёй маці ля мяжы Заходняй Беларусі і БССР. Мірная дамова не прынесла спакою ў краіну. Партызанская вайна ідзе ўжо чатыры гады, а спробы мясцовых жыхароў абараніць хаця б сваю праваслаўную веру і царкву, якую ўлады забіраюць пад склад, жорстка падаўляюцца...
Трэйлер фільма можна паглядзець тут.
Прэм'ера беларускага фільма «На другім беразе» адбудзецца 17 верасня – у Дзень народнага адзінства.