НДВЛ ТА
Лабараторыя, якая ўваходзіць у склад навукова-даследчага і выпрабавальнага цэнтра (НДВЦ), акрэдытаваная дзяржаўным прадпрыемствам «БДЦА» на адпаведнасць патрабаванням ДАСТ ISO/IEC 17025-2019. Атэстат акрэдытацыі НДВЦ № BY/112 1.0332 ад 01.06.1998 (тэрмін дзеяння – да 30.10.2025).
Задачы і функцыі лабараторыі
Асноўнымі задачамі лабараторыі з'яўляюцца:
- адпаведнасць лабараторыі патрабаванням ДАСТ ISO/IEC 17025-2019;
- выпрабаванні сродкаў электрасувязі на адпаведнасць патрабаванням дзяржаўных стандартаў, тэхнічных умоў і іншых нарматыўных дакументаў;
- выкананне ўсіх відаў работ, звязаных з выпрабаваннямі, кампетэнтна, своечасова, аб'ектыўна, у поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных дакументаў;
- распрацоўка нарматыўнай дакументацыі, што ўсталёўвае патрабаванні да сродкаў электрасувязі і метадаў іх кантролю.
У адпаведнасці з асноўнымі задачамі лабараторыя ажыццяўляе наступныя функцыі:
- правядзенне выпрабаванняў сродкаў электрасувязі ў адпаведнасці з вобласцю акрэдытацыі лабараторыі для пацвярджэння адпаведнасці;
- правядзенне даследчых выпрабаванняў сродкаў электрасувязі і іншых тэхнічных сродкаў, што выконваюцца па заяўках іншых прадпрыемстваў і арганізацый у межах тэхнічных магчымасцяў наяўнага выпрабавальнага абсталявання, сродкаў вымярэнняў і кампетэнтнасці персаналу;
- удзел у работах па ўдасканаленні метадаў выпрабаванняў сродкаў электрасувязі ў адпаведнасці з вобласцю акрэдытацыі лабараторыі;
- распрацоўка нарматыўнай дакументацыі на сродкі электрасувязі датычна электрычных параметраў і метадаў выпрабаванняў.
У Вас паўсталі пытанні? Патэлефануйце нам:
220012, г. Мінск, вул. Сурганава, 24, к. 512
тэл.: (+375 17) 293 81 19
факс: (+375 17) 285 77 27
to@giprosvjaz.by