Электронныя звароты


Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзян), і юрыдычных асоб разглядаюцца ААТ «Гіпрасувязь» у адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 г. «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.

Адзначаныя зорачкай (*) палі ўводу з'яўляюцца абавязковымі для запаўнення.

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

  • змяшчаюць часткова запоўненыя абавязковыя палі;
  • змяшчаюць тэкст, які немагчыма прачытаць;
  • змяшчаюць нецэнзурныя ці абразлівыя словы або выразы;
  • павінны разглядацца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскiм працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, альбо калі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі ААТ «Гіпрасувязь»;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спынена перапіска.
форма для фіз.асоб форма для юр.асоб