Тэхнічная абарона інфармацыі
Сектар тэхнічнай абароны інфармацыі (ТАI) праводзіць работы на падставе ліцэнзіі Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь на права ажыццяўлення дзейнасці па тэхнічнай абароне інфармацыі.
Сектар ТАI мае сучаснае абсталяванне і выконвае ў самыя кароткія тэрміны комплекс работ па спецыяльных даследаваннях тэхнічных сродкаў і інструментальнай ацэнцы абароненасці аб'ектаў інфарматызацыі, а менавіта:
- абследаванне і інструментальную ацэнку абароненасці аб'ектаў інфарматызацыі;
- спецыяльныя даследаванні тэхнічных сродкаў ад уцечкі інфармацыі па каналах пабочных электрамагнітных выпраменьванняў і навядзенняў;
- спецыяльныя даследаванні тэхнічных сродкаў ад уцечкі маўленчай інфармацыі па каналах акустаэлектрычных пераўтварэнняў.
Акрамя таго, спецыялістамі сектара распрацоўваюцца наступныя віды дакументацыі па тэхнічнай абароне інфармацыі:
- прадпісанні на эксплуатацыю тэхнічных сродкаў;
- пашпарты аб'ектаў інфарматызацыі;
- інструкцыі па эксплуатацыі аб'ектаў інфарматызацыі і г. д.
Таксама спецыялісты сектара выконваюць разлік санітарна-ахоўных зон і зон абмежавання забудовы радыётэхнічных аб'ектаў з наступнай экспертызай ў тэрытарыяльных цэнтрах гігіены і эпідэміялогіі і атрыманнем санітарна-гігіенічнага заключэння.